Text copied!
Bibles in Belarusian

МАРКА 9:19-33 in Belarusian

Help us?

МАРКА 9:19-33 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 Адказваючы яму, Ісус сказаў: о, род няверны! дакуль буду я з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне.
20 І прывялі таго да Яго. Як толькі апантаны ўбачыў Яго, дух скалануў яго; ён упаў на зямлю і качаўся, пускаючы пену.
21 І спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта дзеецца зь ім? Той сказаў: змалку;
22 і шмат разоў дух кідаў яго і ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, умілажалься з нас і памажы нам.
23 Ісус сказаў яму: калі хоць колькі можаш верыць, дык усё магчыма верніку.
24 І адразу хлопцаў бацька ўсклікнуў са сьлязьмі: веру, Госпадзе! памажы майму няверству.
25 Ісус, убачыўшы, што зьбягаюцца людзі, загразіў духу нячыстаму, сказаўшы яму: дух нямы і глухі! Я загадваю табе, выйдзі зь яго і больш не ўваходзь у яго.
26 І ўскрыкнуўшы і моцна скалануўшы яго, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія казалі, што ён памёр.
27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго; і ён устаў.
28 І як увайшоў Ісус у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго сам-насам: чаму мы не маглі выгнаць яго?
29 І сказаў ім: гэты род ня можа выйсьці інакш, як ад малітвы і посту.
30 Выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею: і Ён не хацеў, каб хто ведаў.
31 Бо вучыў Сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі чалавечыя, і заб'юць Яго, і пасьля забойства на трэйці дзень уваскрэсьне.
32 Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
33 Прыйшоў у Капернаум; і калі быў у доме, спытаўся ў іх: пра што ў дарозе вы разважалі паміж сабою?
МАРКА 9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)