Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - МАРКА - МАРКА 6

МАРКА 6:31-46

Help us?
Click on verse(s) to share them!
31Ён сказаў ім: ідзеце вы адныя ў пустэльнае месца і адпачнеце крыху. Бо шмат прыходзіла і адыходзіла, так што і есьці ім ня было калі.
32І выправіліся ў пустэльнае месца на лодцы адныя.
33Люд убачыў, як яны выпраўляліся, і многія пазналі іх; і беглі туды пешыя з усіх гарадоў і апярэдзілі іх, і сабраліся да Яго.
34Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства людзей і пашкадаваў іх, бо яны былі як авечкі без пастуха; і пачаў іх вучыць многа.
35І як што часу мінула шмат, вучні Ягоныя, прыступіўшы да Яго, кажуць: месца тут пустэльнае, а час ужо позьні;
36адпусьці іх, каб яны пайшлі ў навакольныя вёскі і селішчы і купілі сабе хлеба; бо ім няма чаго есьці.
37Ён сказаў ім у адказ: вы дайце ім есьці. І сказалі Яму: хіба што нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце і даць ім есьці?
38Але Ён папытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Ідзеце, паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбіны.
39Тады загадаў ім пасадзіць усіх гуртамі на зялёнай траве.
40І паселі радамі па сто і па пяцьдзясят.
41Ён узяў пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы да неба, дабраславіў і разламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбіны падзяліў на ўсіх.
42І елі ўсе і наеліся;
43і набралі кавалкаў хлеба і рэшты ад рыбін дванаццаць поўных кашоў;
44а было тых, што елі хлябы, каля пяці тысяч мужчын.
45І адразу ж прымусіў вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца наперад на той бок да Віфсаіды, пакуль Ён адпусьціць людзей.
46І адпусьціўшы іх, пайшоў на гару памаліцца.

Read МАРКА 6МАРКА 6
Compare МАРКА 6:31-46МАРКА 6:31-46