Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 1

ЛІКІ 1:12-49

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
13ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
14ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
15ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
16Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
17І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
18і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
19як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
20І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
21налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
22Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
23налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
24Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
25налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
26Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
27налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
28Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
29налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
31налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
32Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
33налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
34Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
35налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
37налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
38Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
39налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
40Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
41налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
43налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля - дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
45І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
46і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
47А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
48І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
49Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;

Read ЛІКІ 1ЛІКІ 1
Compare ЛІКІ 1:12-49ЛІКІ 1:12-49