Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 14

ЛІКІ 14:36-45

Help us?
Click on verse(s) to share them!
36І тыя, каго пасылаў Майсей на агледзіны зямлі, і якія, вярнуўшыся, узбурылі супроць яго ўсё гэта супольства, распускаючы ліхія чуткі пра зямлю,
37гэтыя, што распусьцілі благія чуткі пра зямлю, памерлі, пабітыя прад Госпадам;
38толькі Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, засталіся жывыя з тых мужоў, якія хадзілі аглядаць зямлю.
39І сказаў Майсей словы гэтыя перад усімі сынамі Ізраілевымі, і народ моцна засмуціўся.
40І ўстаўшы з самага рана, пайшлі на вяршыню гары, кажучы: вось, мы пойдзем на тое месца, пра якое сказаў Гасподзь, бо мы зграшылі.
41Майсей сказаў: навошта вы пераступаеце загад Гасподні? гэта ня дасьць посьпеху;
42не хадзеце, бо няма сярод вас Госпада, каб не пабілі вас ворагі вашыя;
43бо Амалікіцяне і Хананэі там перад вамі, і вы паляжаце ад меча, бо вы адступіліся ад Госпада, і ня будзе з вамі Госпада.
44Але яны дзёрзка рашылі падняцца на вяршыню гары; а каўчэг запавета Гасподняга і Майсей не пакідалі табару.
45І сышлі Амалікіцяне і Хананэі, якія жылі на гары той, і разьбілі іх, і гналі іх да Хормы.

Read ЛІКІ 14ЛІКІ 14
Compare ЛІКІ 14:36-45ЛІКІ 14:36-45