Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 10

ЛІКІ 10:10-34

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10і ў дзень весялосьці вашай, і ў сьвяты вашыя, і ў час маладзікоў вашых трубеце ў трубы пры цэласпаленьнях вашых і пры мірных ахвярах вашых, - і гэта будзе нагадваць пра вас перад Богам вашым. Я Гасподзь, Бог ваш.
11На другі год, у другі месяц, на дваццаты дзень месяца, паднялося воблака ад скініі адкрыцьця;
12і выправіліся сыны Ізраілевыя па табарах сваіх з пустыні Сінайскай, і спынілася воблака ў пустыні Фаран.
13І падняліся яны першы раз, па загадзе Гасподнім, дадзеным праз Майсея.
14Падняты быў найперш прапар сыноў Юдавых па рушэньнях іхніх; над рушэньнем іхнім Наасон, сын Амінадаваў;
15і над рушэньнем племені сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў;
16і над рушэньнем племені сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў.
17І зьнята была скінія, і пайшлі сыны Гірсонавыя і сыны Мэрарыныя, якія носяць скінію.
18І падняты быў сьцяг табару Рувімавага па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем ягоным Эліцур, сын Шэдэураў;
19і над рушэньнем племені сыноў Сымонавых Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
20і над рушэньнем племені сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў.
21Потым пайшлі сыны Каатавыя, якія носяць сьвятыню; а скінію ставілі да іхняга прыходу.
22І падняты быў сьцяг табару сыноў Яфрэмавых па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем іхнім Элішама, сын Аміудаў;
23і над рушэньнем племені сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў:
24і над рушэньнем племені сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў.
25Апошні з усіх табараў падняты быў сьцяг табару сыноў Данавых з рушэньнямі іхнімі: і над рушэньнем іхнім Ахіезэр, сын Амішадаеў;
26і над рушэньнем племені сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
27і над рушэньнем племені сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў.
28Вось парадак шэсьця сыноў Ізраілевых па рушэньнях іхніх. І выправіліся яны.
29І сказаў Майсей Хававу, сыну Рагуілаваму, Мадыяніцяніну, родзічу Майсееваму: мы выпраўляемся ў тую мясьціну, пра якую Гасподзь сказаў: вам аддам яе; ідзі з намі, мы зробім табе дабро, бо Гасподзь добрае мовіў пра Ізраіля.
30Але ён сказаў яму: не пайду; я пайду ў сваю зямлю і на сваю радзіму.
31А Майсей сказаў: не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьмяшчаемся мы табарам у пустыні, і будзеш нам вокам;
32калі пойдзеш з намі, дык дабро, якое Гасподзь зробіць нам, мы зробім табе.
33І выправіліся яны ад гары Гасподняй на тры дні дарогі, і, каб нагледзець мясьціну, дзе спыніцца.
34І воблака Гасподняе ахінала іх удзень, калі яны выпраўляліся з табару.

Read ЛІКІ 10ЛІКІ 10
Compare ЛІКІ 10:10-34ЛІКІ 10:10-34