Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛЯВІТ - ЛЯВІТ 24

ЛЯВІТ 24:15-22

Help us?
Click on verse(s) to share them!
15і сынам Ізраілевым скажы: хто будзе ліхасловіць Бога свайго, той панясе грэх свой;
16і ганьбовец імя Гасподняга павінен памерці, камянямі пабэе яго ўсё супольства: хай тое прыхадзень, хай тубылец пачне ганіць імя, аддадзены будзе сьмерці.
17Хто забье якога-небудзь чалавека, той аддадзены будзе сьмерці.
18Хто забье быдла, павінен заплаціць за яго, быдла за быдла.
19Хто зробіць шкодзіну на целе блізкага свайго, таму трэба зрабіць тое самае, што ён зрабіў:
20пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб; як ён зрабіў шкодзіну на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць.
21Хто забье быдла, павінен заплаціць за яго; а хто забэе чалавека, таго трэба аддаць сьмерці.
22Адзін суд павінен быць у вас, як прыхадню, так і тубыльцу, бо Я Гасподзь, Бог ваш.

Read ЛЯВІТ 24ЛЯВІТ 24
Compare ЛЯВІТ 24:15-22ЛЯВІТ 24:15-22