Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 11:8-23 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 11:8-23 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 мяса іх ня ежце і да трупаў іх не дакранайцеся, нячыстыя яны вам.
9 З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце гэтых: у якіх ёсьць перэе і луска ў вадзе, ці ў морах, ці ў рэках, тых ежце;
10 а ўсе тыя, у якіх няма перэя і лускі, ці ў морах, ці ў рэках, з усіх, што плаваюць у водах і з усяго, што жыве ў водах, паганыя вам;
11 яны павінны быць паганыя вам: мяса іх ня ежце і трупамі іх грэбуйце;
12 усе жывёлы, у якіх няма перэя і лускі ў вадзе, паганыя вам.
13 А з птушак грэбуйце гэтымі: арлом, грыфам і марскім арлом,
14 шуляком і сокалам з пародаю ягонай,
15 любым груганом з пародай ягонай,
16 страўсам, савою, чайкай і каршуном з пародаю ягонай,
17 пугачом, рыбаловам і ібісам,
18 лебедзем, пеліканам і сычом,
19 чапляй, сойкай зь яе пародаю, удодам і кажаном;
20 усе жывёлы паўзуны, крылатыя, якія ходзяць на чатырох нагах, паганыя вам;
21 з усіх паўзуноў, крылатых, якія ходзяць на чатырох нагах, тых толькі ежце, у якіх ёсьць галені вышэй ног, каб скакаць імі па зямлі:
22 гэтых ежце зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкаў зь іх пародаю, скакуноў зь іх пародаю, хрушчоў з пародаю іхняю;
23 любыя іншыя паўзуны, крылатае, у якога чатыры нагі, паганае вам;
ЛЯВІТ 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)