Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 1

ЛУКАША 1:29-61

Help us?
Click on verse(s) to share them!
29А Яна, угледзеўшы яго, сумелася ад словаў ягоных і разважала, што б гэта было за вітаньне.
30І сказаў Ёй анёл: ня бойся, Марыя, бо Ты здабыла мілату ў Бога;
31і вось, зачнеш ва ўлоньні, і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Ісус;
32Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага;
33і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца.
34А Марыя сказала анёлу: як будзе гэта, калі Я мужа ня знаю?
35Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым;
36вось, і ілізабэта, сваячка Твая, называная няплоднаю, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і ёй ужо шосты месяц;
37бо ў Бога не застанецца бясьсілым ніякае слова.
38Тады Марыя сказала: вось, раба Гасподняя; хай будзе Мне паводле слова твайго. І адыйшоў ад Яе анёл.
39І ўстаўшы, Марыя ў дні тыя, пасьпяшалася ў нагорную краіну, у горад Юдаў,
40і ўвайшла ў дом Захара, і прывітала ілізабэту.
41Калі ілізабэта пачула вітаньне Марыіна, варухнулася дзіцятка ў чэраве ў яе; і Елісавета напоўнілася Духам Сьвятым,
42і ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоньня Твайго!
43І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?
44Бо калі голас вітаньня Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім.
45І дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада.
46І сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада,
47і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім,
48што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды,
49бо ўчыніў Мне веліч Магутны і сьвятое імя Ягонае,
50і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго;
51зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго;
52скінуў моцных з тронаў, і ўзвысіў пакорлівых;
53галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым;
54прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць;
55як казаў бацькам нашым, Абрагаму і семені ягонаму давеку.
56А Марыя прабыла зь ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом Свой.
57А ілізабэце прысьпеў час радзіць, і яна нарадзіла сына.
58І пачулі суседзі і родзічы ейныя, што прасьцёр Гасподзь ласку Сваю над ёю, і радаваліся зь ёю.
59На восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарам.
60На гэта маці ягоная сказала: не; а назваць яго Янам.
61І сказалі ёй: нікога няма ў радзіне тваёй, хто б называўся гэтым імем.

Read ЛУКАША 1ЛУКАША 1
Compare ЛУКАША 1:29-61ЛУКАША 1:29-61