Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 15

ЛУКАША 15:4-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяноста дзевяцёх ў пустыні і ня пойдзе па прапалую, пакуль ня знойдзе яе?
5А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасьцю;
6і прыйшоўшы дамоў, пакліча сяброў і суседзяў і скажа ім; парадуйцеся са мною, я знайшоў маю прапалую авечку.
7Маўляю вам, што так на нябёсах болей радасьці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяцёх праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў каяньні.
8Альбо якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запаліць сьвечкі і не пачне месьці пакой і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
9А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак і скажа: парадуйцеся са мною, я знайшла згубленую драхму,
10Так, кажу вам, бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.
11Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека было два сыны;

Read ЛУКАША 15ЛУКАША 15
Compare ЛУКАША 15:4-11ЛУКАША 15:4-11