Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 8

ДЗЕІ 8:1-24

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1А Саўл ухваляў забойства яго. У тыя дні паўстала вялікае ганеньне на царкву ў Ерусаліме, і ўсе, апрача апосталаў, расьсеяліся па розных месцах Юдэйскіх і Самарыйскіх.
2А Сьцяпана пахавалі мужы богабаязныя і ўчынілі вялікі плач па ім.
3А Саўл глуміў царкву і, заходзячы ў дамы і, выцягваючы мужчын і жанчын, аддаваў у цямніцу.
4А тым часам тыя, што расьсеяліся, хадзілі і зьвеставалі слова.
5Так Піліп прыйшоў у горад Самарыйскі і прапаведаваў ім Хрыста;
6народ аднадушна слухаў, што гаварыў Піліп, і чуў і бачыў, якія ён тварыў цуды;
7бо нячыстыя духі з многіх апанаваных імі выходзілі зь вялікім крыкам, а многія паралізаваныя і кульгавыя ацаляліся.
8І была радасьць вялікая ў тым горадзе.
9А быў у горадзе адзін чалавек, якога звалі Сымон, які перад тым вядзьмарыў і зьдзіўляў люд Самарыйскі, удаючы зь сябе кагосьці вялікага;
10яго слухалі ўсе, ад малога да вялікага, кажучы: гэты ёсьць вялікая сіла Божая.
11А слухалі яго таму, што ён доўгі час зьдзіўляў іх чарадзействамі.
12Але калі паверылі Піліпу, які зьвеставаў пра Царства Божае і пра імя Ісуса Хрыста, дык хрысьціліся і мужчыны і жанчыны.
13Увераваў і сам Сымон і ахрысьціўшыся не адыходзіў ад Піліпа; і, бачачы, як тварыліся вялікія сілы і азнакі, дзіву даваўся.
14Апосталы, якія былі ў Ерусаліме, пачуўшы, што Самаране прынялі слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна,
15якія прыйшоўшы памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога:
16бо Ён ня зыходзіў яшчэ ні на кога зь іх, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса;
17тады ўсклалі рукі на іх, і яны прынялі Духа Сьвятога.
18А Сымон, убачыўшы, што праз ускладаньне рук апосталаў падаецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,
19кажучы: дайце і мне ўладу гэтую, каб той, на каго Я ўскладу рукі, прымаў Духа Сьвятога.
20Але Пётр сказаў яму: срэбра тваё хай будзе на згубу з табою, бо ты намысьліў дар Божы здабыць на грошы.
21Няма табе ў гэтым часткі і долі, бо сэрца тваё няслушнае перад Богам;
22дык пакайся ў гэтым грэху тваім і маліся Богу: можа, даруецца табе намысел сэрца твайго;
23бо бачу цябе поўнага жоўці горкай і ў путах няпраўды.
24А Сымон сказаў у адказ: памалецеся вы за мяне Госпаду, каб не спасьцігла мяне анішто з таго, што вы сказалі.

Read ДЗЕІ 8ДЗЕІ 8
Compare ДЗЕІ 8:1-24ДЗЕІ 8:1-24