Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 2

ДЗЕІ 2:1-14

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе яны былі аднадушна разам.
2І раптам зрабіўся шум зь неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі.
3І зьявіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх.
4І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць.
5А ў Ерусаліме былі Юдэі, людзі набожныя, з усякага народу пад нябёсамі.
6Калі зрабіўся гэты шум, сабраліся людзі, і захваляваліся, бо кожны чуў іх, што гавораць на ягонай мове.
7І ўсе зьдзіўляліся і дзівавалі, кажучы паміж сабою: гэтыя, што гавораць, ці ня ўсе Галілеяне?
8Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся,
9Парфяне і Мідзяне і Эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Асіі,
10Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, што мяжуюцца з Кірынеяй, і прышлыя з Рыма, Юдэі і празеліты,
11Крыцяне і Аравіцяне, - чуем іх, як гавораць нашымі мовамі пра вялікія дзеі Божыя?
12І зьдзіўляліся ўсе і недаўмёна казалі адзін аднаму: што гэта азначае?
13А іншыя, насьміхаючыся, казалі: яны апіліся салодкім віном.
14А Пётр, стаўшы з адзінаццацьцю, узвысіў голас свой і прамовіў да іх: мужы Юдэйскія і ўсе, хто жыве ў Ерусаліме! гэта хай будзе вам вядома, і слухайце словы мае:

Read ДЗЕІ 2ДЗЕІ 2
Compare ДЗЕІ 2:1-14ДЗЕІ 2:1-14