Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 16

ДЗЕІ 16:2-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2і пра якога сьведчылі браты, што былі ў Лістры і Іканіі.
3Яго захацеў Павал ўзяць з сабою; і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля Юдэяў, якія былі ў тых мясьцінах; бо ўсе ведалі пра бацьку ягонага, што ён быў Элін.
4А праходзячы праз гарады, яны наказвалі вернікам выконваць пастановы, складзеныя апосталамі і прасьвітарамі ў Ерусаліме.
5І цэрквы мацаваліся вераю і штодня ўзрасталі ў ліку.
6Прайшоўшы праз Фрыгію і Галатыйскую краіну, яны ня былі дапушчаны Духам Сьвятым прапаведаваць слова ў Асіі.
7Дайшоўшы да Місіі, намерыліся ісьці ў Віфанію, але Дух не дапусьціў іх.

Read ДЗЕІ 16ДЗЕІ 16
Compare ДЗЕІ 16:2-7ДЗЕІ 16:2-7