Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 6

ВЫСЛОЎІ 6:6-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
6падыдзі да мурашкі, гультаю, паглядзі на шляхі яе, і будзь мудры.
7Няма ў яе ні валадара, ні прыстаўленага, ані ўпраўцы;
8а яна рыхтуе летам свой хлеб, зьбірае ў час жніва пракорм свой.
9Дакуль ты, гультаю, будзеш ляжаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго?
10Крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху склаўшы рукі паляжыш:
11і прыйдзе, нібы валацуга, беднасьць твая, і галеча твая, як разбойнік.
12Чалавек падступны, чалавек бязбожны ходзіць зь ілжывымі вуснамі,
13міргае вачыма сваімі, гаворыць нагамі сваімі, дае знакі пальцамі сваімі;
14хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.
15Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты - без ацаленьня.

Read ВЫСЛОЎІ 6ВЫСЛОЎІ 6
Compare ВЫСЛОЎІ 6:6-15ВЫСЛОЎІ 6:6-15