Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 6

ВЫСЛОЎІ 6:11-31

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11і прыйдзе, нібы валацуга, беднасьць твая, і галеча твая, як разбойнік.
12Чалавек падступны, чалавек бязбожны ходзіць зь ілжывымі вуснамі,
13міргае вачыма сваімі, гаворыць нагамі сваімі, дае знакі пальцамі сваімі;
14хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.
15Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты - без ацаленьня.
16Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, - агіда душы Яго:
17вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў,
18сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства,
19ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.
20Сыне мой! захоўвай запаведзі бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй;
21навяжы іх назаўсёды на сэрца тваё, абвяжы імі шыю тваю.
22Калі ты пойдзеш, яны накіруюць цябе; калі ляжаш спаць, будуць ахоўваць цябе; калі прачнешся, гутарыць будуць з табою:
23бо запаведзь ёсьць сьветач, а навука - сьвятло, і павучальныя наказы - дарога жыцьця,
24каб засьцерагчы цябе ад зласьлівай жанчыны, ад лісьлівага языка чужынкі.
25Не пажадай хараства яе ў сэрцы тваім, і хай не завабіць яна цябе вейкамі сваімі;
26бо жанчыне распуснай даюць кавалак хлеба; а замужняя жанчына палюе на дарагую душу.
27Хто можа ўзяць агонь запазуху, каб не прагарэла адзежа яго?
28Хто можа хадзіць па распаленым вугольлі, каб не апаліць ног сваіх?
29Тое самае бывае і з тым, хто ўваходзіць да жонкі блізкага свайго; хто дакранецца да яе, не застанецца бязь віны.
30Не патураюць злодзею, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны;
31але злоўлены, ён заплаціць у сем разоў, аддасьць усю маёмасьць дома свайго.

Read ВЫСЛОЎІ 6ВЫСЛОЎІ 6
Compare ВЫСЛОЎІ 6:11-31ВЫСЛОЎІ 6:11-31