Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 4

ВЫСЛОЎІ 4:3-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3Бо і я быў сын у бацькі майго, пяшчотна любімы і адзіны ў маці маёй.
4І ён вучыў мяне і казаў мне: хай будуць у сэрцы тваім словы мае; захоўвай наказы мае і жыві.
5Здабывай мудрасьць, набывай розум; не забывай гэтага і ня цурайся слоў маіх, а кіруйся імі!
6Не адкідай яе, і яна будзе ахоўваць цябе; любі яе, і яна будзе цябе берагчы.
7Аснова мудрасьці: набывай мудрасьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.
8Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;
9ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок.
10Слухай, сыне мой, і прымі словы мае, - і памножацца гады твайго жыцьця.
11Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.
12Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатыкнешся.
13Моцна трымайся наказу, не адкідай, захоўвай яго; бо ён - жыцьцё тваё.
14Ня выходзь на сьцежку бязбожнікаў, і не хадзі па дарозе ліхіх;
15пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма;

Read ВЫСЛОЎІ 4ВЫСЛОЎІ 4
Compare ВЫСЛОЎІ 4:3-15ВЫСЛОЎІ 4:3-15