Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 4

ВЫСЛОЎІ 4:19-27

Help us?
Click on verse(s) to share them!
19А шлях бязбожных - як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.
20Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;
21хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго:
22бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.
23Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім - крыніца жыцьця.
24Адкінь ад сябе ілжывасьць вуснаў, і круцельства языка адхісьні ад сябе.
25Вочы твае хай наперад глядзяць, і позірк твой хай скіраваны будзе перад табою.
26Абдумай сьцежку назе тваёй, і ўсе дарогі твае хай будуць пэўныя.
27Ня ўхіляйся ні направа, ні налева; адвядзі нагу тваю ад ліхога.

Read ВЫСЛОЎІ 4ВЫСЛОЎІ 4
Compare ВЫСЛОЎІ 4:19-27ВЫСЛОЎІ 4:19-27