Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 3

ВЫСЛОЎІ 3:11-18

Help us?
Click on verse(s) to share them!
11Пакараньня Гасподняга, сыне мой, не адхіляй, і ня лічы за лішніцу перасьцярогі Ягоныя;
12бо, каго любіць Гасподзь, таго карае і дабра зычыць таму, як бацька сыну свайму.
13Шчасны той чалавек, які надбаў мудрасьць, і чалавек, які здабыў розум!
14Бо здабываньне яе лепшае за здабываньне срэбра, і прыбытку зь яе больш, чым ад золата.
15Яна даражэйшая за каштоўныя камяні; і нішто з таго, што жадана табе, не зраўняецца зь ёю.
16Даўгадзённасьць у правіцы ў яе, а ў лявіцы багацьце і слава;
17шляхі яе - шляхі прыемнасьці, і ўсе сьцежкі яе - мірныя.
18Яна - дрэва жыцьця тым, што называюць яе, - і шчасныя тыя, што маюць яе!

Read ВЫСЛОЎІ 3ВЫСЛОЎІ 3
Compare ВЫСЛОЎІ 3:11-18ВЫСЛОЎІ 3:11-18