Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 31

ВЫСЛОЎІ 31:2-31

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2што, сыне мой? Што, сыне ўлоньня майго? Што, сыне зарокаў маіх?
3Не аддавай жанчыне сілы тваёй, ні шляхоў тваіх пагубніцам цароў.
4Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям - сякеру,
5каб, напіўшыся, яны не забылі закона і не перакруцілі суд усіх прыгнечаных.
6Дайце сякеру таму, хто гіне, і віно засмучанаму душою;
7хай ён вып'е і забудзе беднасьць сваю і не згадае больш пра сваю пакуту.
8Размыкай вусны свае за безгалосага і дзеля абароны ўсіх занядбаных.
9Размыкай вусны свае дзеля правасудзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.
10Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.
11Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку.
12Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.
13Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.
14Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.
15Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.
16Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.
17Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае.
18Яна адчувае, што занятак яе добры, і - сьветач яе ня тухне і ўначы.
19Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.
20Далоню сваю яна растуляе беднаму, і руку сваю падае ўбогаму.
21Не баіцца сьцюжы для сям'і сваёй, бо ўся сям'я яе апранута ў двайную адзежу.
22Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура - вопратка яе.
23Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
24Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.
25Моц і прыгажосьць яе - вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню.
26Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе.
27Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.
28Устаюць дзеці - і дагаджаюць ёй, - муж, і хваліць яе:
29«шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх».
30Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.
31Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе!

Read ВЫСЛОЎІ 31ВЫСЛОЎІ 31
Compare ВЫСЛОЎІ 31:2-31ВЫСЛОЎІ 31:2-31