Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 31

ВЫСЛОЎІ 31:10-29

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.
11Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку.
12Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.
13Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.
14Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.
15Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.
16Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.
17Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае.
18Яна адчувае, што занятак яе добры, і - сьветач яе ня тухне і ўначы.
19Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.
20Далоню сваю яна растуляе беднаму, і руку сваю падае ўбогаму.
21Не баіцца сьцюжы для сям'і сваёй, бо ўся сям'я яе апранута ў двайную адзежу.
22Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура - вопратка яе.
23Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
24Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.
25Моц і прыгажосьць яе - вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню.
26Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе.
27Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.
28Устаюць дзеці - і дагаджаюць ёй, - муж, і хваліць яе:
29«шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх».

Read ВЫСЛОЎІ 31ВЫСЛОЎІ 31
Compare ВЫСЛОЎІ 31:10-29ВЫСЛОЎІ 31:10-29