Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 27

ВЫСЛОЎІ 27:1-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Не хваліся заўтрашнім днём; бо ня ведаеш, што той дзень народзіць.
2Хай цябе хваліць іншы, а ня вусны твае, - чужы, а не язык твой.
3Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.
4Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайздрасьці?
5Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў.
6Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць.
7Сытая душа топча і соты, а галоднай душы ўсё горкае - салодкае.

Read ВЫСЛОЎІ 27ВЫСЛОЎІ 27
Compare ВЫСЛОЎІ 27:1-7ВЫСЛОЎІ 27:1-7