Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 26

ВЫСЛОЎІ 26:1-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Як сьнег летам і дождж у жніва, так гонар не пасуе неразумнаму.
2Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца.
3Плётка каню, аброць аслу, а кій немысьлю.
4Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпадобніўся яму;
5а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх.
6Падцінае сабе ногі, робіць шкоду сабе той, хто пасылае наказ празь немысьля.
7Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага.
8Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному.
9Што калючы бадзяк у руцэ ў п'янага, тое і выслоўе на вуснах у неразумнага.
10Дужы робіць усё адвольна: і неразумнага ўзнагароджвае, і кожнага праходжага ўзнагароджвае.
11Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае.
12Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, - дык на дурнога болей надзеі, чым на яго.
13Гультай кажа: «леў на дарозе! леў на дварэ!»
14Дзьверы паварочваюцца на завесах сваіх, а гультай на ложку сваім.
15Гультай апускае руку сваю да міскі, ды яму цяжка падняць яе да рота свайго.

Read ВЫСЛОЎІ 26ВЫСЛОЎІ 26
Compare ВЫСЛОЎІ 26:1-15ВЫСЛОЎІ 26:1-15