Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 24

ВЫСЛОЎІ 24:1-25

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Не зайздросьці ліхім людзям і ня прагні быць зь імі:
2бо пра насільле думае сэрца іхняе, і пра ліхое гавораць вусны іхнія.
3Мудрасьцю ладзіцца дом і розумам сталюецца,
4і праз гаспадарчасьць нутро яго напаўняецца ўсякай каштоўнай і прыемнай маёмасьцю.
5Чалавек мудры - дужы, і чалавек разумны мацуе сілу сваю.
6Таму абдумана вядзі вайну тваю, і посьпех будзе пры мностве радцаў.
7Неразумнаму мудрасьць занадта высокая; каля брамы не разамкне ён вуснаў сваіх.
8Хто намышляе зрабіць зло, таго называюць зламысьнікам.
9Намысел неразумнага - грэх, і блюзьнер - мярзота людзям.
10Калі ты ў дзень бедства зьнясіліўся, дык бедная сіла твая.
11Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой?
12Ці скажаш: «вось, мы ня ведалі гэтага?» А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
13Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:
14такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная.
15Не намышляй ліха, бязбожнік, супроць жытлішча праведнага; ня спустошвай месца спакою ягонага.
16Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі.
17Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца.
18Інакш убачыць Гасподзь, і не даспадобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў.
19Не абурайся ліхадзеямі і не зайздросьці бязбожнікам:
20бо ліхі ня мае будучыні - сьветач бязбожных патухне.
21Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай,
22бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?
23Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе - нядобра.
24Хто кажа вінаватаму: «твая праўда», таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;
25а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх дабраславеньне.

Read ВЫСЛОЎІ 24ВЫСЛОЎІ 24
Compare ВЫСЛОЎІ 24:1-25ВЫСЛОЎІ 24:1-25