Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 23

ВЫСЛОЎІ 23:26-35

Help us?
Click on verse(s) to share them!
26Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:
27бо распусьніца - глыбокая прорва, а чужая жонка - вузкі калодзеж;
28яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.
29У каго гора? у каго нядоля? у каго бяспрычынныя раны? у каго чырвоныя вочы?
30У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна неразьведзенага.
31Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;
32пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід;
33вочы твае будуць глядзець на чужых жонак, і сэрца тваё загаворыць распуснае;
34і ты будзеш, як заснулы сярод мора і як на версе мачты.
35І скажаш: «білі мяне, мне не балела, штурхалі мяне, і я не адчуваў. Калі прачнуся, зноў буду рабіць тое самае.»

Read ВЫСЛОЎІ 23ВЫСЛОЎІ 23
Compare ВЫСЛОЎІ 23:26-35ВЫСЛОЎІ 23:26-35