Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 23

ВЫСЛОЎІ 23:10-31

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;
11бо Абаронца ў іх моцны; Ён заступіцца за справу іхнюю перад табою.
12Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае - да разумных слоў.
13Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:
14ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.
15Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;
16і душа мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць слушна.
17Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў страху Гасподнім;
18бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.
19Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.
20Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб'ядаюцца мясам:
21бо п'яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.
22Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
23Купі ісьціну, і не прадавай мудрасьці і разумнага вучэньня.
24Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага - радуецца зь яго.
25Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.
26Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:
27бо распусьніца - глыбокая прорва, а чужая жонка - вузкі калодзеж;
28яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.
29У каго гора? у каго нядоля? у каго бяспрычынныя раны? у каго чырвоныя вочы?
30У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна неразьведзенага.
31Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;

Read ВЫСЛОЎІ 23ВЫСЛОЎІ 23
Compare ВЫСЛОЎІ 23:10-31ВЫСЛОЎІ 23:10-31