Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 22

ВЫСЛОЎІ 22:1-28

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Добрае імя лепшае за вялікае багацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата.
2Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь.
3Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, прымаюць кару.
4За пакораю ідзе сьледам страх Гасподні, багацьце і слава і жыцьцё.
5Церні і сеткі на дарозе падступнага; хто беражэ душу сваю, адыдзіся ад іх.
6Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.
7Багаты пануе над бедным, і даўжнік робіцца рабом пазычальніка.
8Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе.
9Міласэрны будзе дабраславёны, бо дае беднаму ад хлеба свайго.
10Прагані блюзьнера, і зьнікне разлад, і выйдзе зь ім свара і кляцьба.
11Хто любіць чысьціню сэрца, той мае прыемнасьць на вуснах, таму цар - сябар.
12Вочы Госпада ахоўваюць веды, а словы вераломнікаў Ён абвяргае.
13Гультай кажа: «леў на вуліцы! сярод плошчы заб'юць мяне!»
14Глыбокая прорва - вусны распусьніц; на каго ўгневаецца Гасподзь, той упадзе туды.
15Глупства прывязалася да сэрца юнака; але дубец выхаваньня адвядзе яе ад яго.
16Хто крыўдзіць беднага, каб памножыць сваё багацьце, і хто дае багатаму, той зьбяднее.
17Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё павярні да маіх ведаў;
18бо добра будзе, калі ты будзеш хаваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць таксама на вуснах тваіх.
19Каб надзея твая была на Госпада, я вучу цябе і сёньня, і ты памятай.
20Ці ж ня пісаў я табе тройчы ў парадах і ў настаўленьні,
21каб навучыць цябе дакладным словам ісьціны, каб ты мог сказаць словы ісьціны тым, хто папытае ў цябе?
22Не абірай беднага, бо ён бедны; і не заціскай няшчаснага ў браме;
23бо Гасподзь заступіцца за справу іхнюю і забярэ душу ў рабаўнікоў іхніх.
24Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым,
25каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю.
26Ня будзь з тых, якія даюць рукі і ручаюцца за пазыкі.
27Калі табе няма чым заплаціць, дык навошта даводзіць сябе, каб узялі пасьцель тваю з-пад цябе.
28Не перасоўвай мяжы даўняй, якую правялі бацькі твае.

Read ВЫСЛОЎІ 22ВЫСЛОЎІ 22
Compare ВЫСЛОЎІ 22:1-28ВЫСЛОЎІ 22:1-28