Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 19

ВЫСЛОЎІ 19:19-25

Help us?
Click on verse(s) to share them!
19Чалавек вялікага гневу нясе пакараньне; бо, калі пашкадуеш яго, давядзецца табе яшчэ больш караць яго.
20Слухайся рады і прымай кару, каб зрабіцца табе пасьля мудрым.
21Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам.
22Радасьць чалавеку - дабрачыннасьць ягоная, і бедны чалавек лепшы, чым хлусьлівы.
23Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго, заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго.
24Гультай апускае руку сваю ў чару, і ня хоча данесьці яе да вуснаў сваіх.
25Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне.

Read ВЫСЛОЎІ 19ВЫСЛОЎІ 19
Compare ВЫСЛОЎІ 19:19-25ВЫСЛОЎІ 19:19-25