Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 18

ВЫСЛОЎІ 18:1-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.
2Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.
3З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды - ганьба.
4Слова з вуснаў чалавечых - глыбокія воды; крыніца мудрасьці - бруісты паток.
5Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.
6Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку.
7Язык бязглуздага - пагібель яму, а вусны яго - сетка на душу ягоную.
8Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны гладка ўваходзяць у нутро чалавека.
9Нядбалы ў працы сваёй - брат марнатраўцы.
10Імя Госпада - моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.

Read ВЫСЛОЎІ 18ВЫСЛОЎІ 18
Compare ВЫСЛОЎІ 18:1-10ВЫСЛОЎІ 18:1-10