Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 13

ВЫСЛОЎІ 13:8-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
8Багацьцем сваім чалавек адкупляе жыцьцё сваё, а бедны і пагрозы ня чуе.
9Сьвятло праведных весела гарыць; а сьветач бязбожных тухне.
10Ад пыхі паходзіць разлад, а ў тых, што раяцца, - мудрасьць.
11Багацьце ад марнасьці памяншаецца, а хто зьбірае працаю, памнажае яго.
12Надзея, якая доўга ня праўдзіцца, стамляе сэрца, а жаданьне, якое споўнілася, - як дрэва жыцьця.
13Хто пагарджае словам, той робіць шкоду сабе; а хто баіцца запаведзі, будзе ўзнагароджаны.
14Навука ў мудрага - крыніца жыцьця, якая аддаляе ад сьмерці.
15Добры розум дае зычлівасьць; а дарога бязбожных цьвёрдая.
16Кожны разумны дзее зь веданьнем, а немысель выстаўляе на паказ дурасьць.
17Неразумны пасол трапляе ў бяду, а верны пасланец - ратунак.

Read ВЫСЛОЎІ 13ВЫСЛОЎІ 13
Compare ВЫСЛОЎІ 13:8-17ВЫСЛОЎІ 13:8-17