Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 12

ВЫСЛОЎІ 12:4-15

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4Дабрачынная жонка - вянок мужу свайму; а ганебная - як гнілізна ў касьцях у яго.
5Помыслы праведных - праўда, а намыслы бязбожных - падступнасьць.
6Словы бязбожных - засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх.
7Як кранецца бязбожных няшчасьце - і няма іх, а дом праведных стаіць.
8Хваляць чалавека паводле меры розуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.
9Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.
10Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае.
11Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.
12Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
13Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
14Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.
15Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.

Read ВЫСЛОЎІ 12ВЫСЛОЎІ 12
Compare ВЫСЛОЎІ 12:4-15ВЫСЛОЎІ 12:4-15