Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 12

ВЫСЛОЎІ 12:12-23

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
13Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
14Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.
15Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
16У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.
17Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага - ашуканства.
18Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.
19Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык - хвіліну.
20Хітрына - у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць - у міратворцаў.
21Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.
22Агіда Госпаду - вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.
23Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.

Read ВЫСЛОЎІ 12ВЫСЛОЎІ 12
Compare ВЫСЛОЎІ 12:12-23ВЫСЛОЎІ 12:12-23