Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ВЫСЛОЎІ - ВЫСЛОЎІ 10

ВЫСЛОЎІ 10:16-28

Help us?
Click on verse(s) to share them!
16Праца праведнага - на жыцьцё, прыбытак бязбожнага - на грэх.
17Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае засьцярогай - блукае.
18Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы - неразумны.
19Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае - разумны.
20Чыстае срэбра - язык праведнага, а сэрца бязбожных - нікчэма.
21Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду.
22Дабраславеньне Гасподняе - яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць.
23Радуе немысьля - учынак ганебны, а чалавека разумнага - мудрасьць.
24Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца.
25Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка - аснова вечная.
26Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.
27Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца.
28Спадзяваньне праведнікам - радасьць, а надзея бязбожных загіне.

Read ВЫСЛОЎІ 10ВЫСЛОЎІ 10
Compare ВЫСЛОЎІ 10:16-28ВЫСЛОЎІ 10:16-28